БЕЛ Ł РУС

Маладой вясковай настаўніцы з Мазыршчыны далі тры гады калоніі за палітыку

15.11.2025 / 15:27

Nashaniva.com

Яраславу Хромчанкаву судзілі па справе Гаюна.

Яраслава Хромчанкава. Фота з яе старонкі Укантакце, дапоўненае нейрасеткай

Яраславе Хромчанкавай 28 гадоў. Яна родам з Рагачова. У нейкі момант дзяўчына пераехала ў Мазыр – імаверна, адразу пасля сканчэння ўніверсітэта.

У апошнія гады Яраслава працавала настаўніцай у вясковай школе. Яна выкладала нямецкую мову ў Майсееўскай базавай школе ў аднайменным невялікім аграгарадку. Была таксама педагогам-арганізатарам.

Дзяўчына любіць літаратуру. Яраслава захапляецца прыродай роднага краю. Любіць гуляць па ваколіцах горада, знаходзіць цікавыя ракурсы і мясціны ды фатаграфаваць. Таксама дзяўчына дапамагае жывёлам.

Яраслава Хромчанкава. Фота з яе старонкі Укантакце, дапоўненае нейрасеткай

Яраславу затрымалі 23 красавіка 2025 года. У той жа дзень у яе зрабілі ператрус.

«Вясна» пісала пра тое, што дзяўчына мае расійскае грамадзянства. Мы не здолелі гэта пацвердзіць — яе няма ні ў якіх расійскіх базах, у міліцэйскім спісе «экстрэмістаў» стаіць беларускае грамадзянства, а прозвішча пішацца з беларускай транслітарацыяй.

Яраславу Хромчанкаву асудзілі 9 верасня 2025 года па абвінавачанні ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і ч. 2 арт. 361‑4 КК), а таксама ў «дыскрэдытацыі Беларусі» (арт. 369-1». Прысуд — тры гады калоніі.

Па звестках «Вясны», пераслед дзяўчыны звязаны са справай Гаюна. Калі так, то вылічыць яе пасля зліву было проста: яе акаўнт у тэлеграме прывязаны да яе ўласнага нумара, якім яна карыстаецца больш за 10 гадоў.

Чытайце таксама:

Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць

Якія прысуды даюць па справе Гаюна?

Маладой фатографцы і дызайнерцы, якая шукала працу ў Варшаве, далі калонію за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Каментары да артыкула