БЕЛ Ł РУС

За апошнія 20 гадоў у Беларусі ўтрая павялічылася колькасць дыябетыкаў

14.11.2025 / 20:25

Nashaniva.com

Міністэрства аховы здароўя паведамляе, што за апошнія 20 гадоў колькасць людзей з цукровым дыябетам у Беларусі павялічылася ў тры разы. Цяпер, паводле афіцыйных даных на 1 студзеня 2025 года, у краіне больш за 407 тысяч чалавек з дыябетам 1‑га і 2‑га тыпу. Гэта каля 5,5% дарослага насельніцтва.

Фота: Мінздароўя

Як адзначаюць спецыялісты, вялікая праблема ў змаганні з гэтай хваробай — позняя дыягностыка. Па сусветнай статыстыцы, кожны другі чалавек, які мае дыябет, нават не падазрае пра сваю хваробу. Пры гэтым у многіх ужо на ранніх этапах узнікаюць ускладненні, бо хвароба можа доўгі час працякаць без відавочных сімптомаў.

У Беларусі штогод фіксуецца да 8% новых выпадкаў дыябету.

З 3 па 21 лістапада ў краіне праходзіць інфармацыйная кампанія, прысвечаная Сусветнаму дню барацьбы з дыябетам — ён адзначаецца 14 лістапада. Мэта акцыі — павысіць дасведчанасць людзей пра захворванне, яго рызыкі і меры прафілактыкі.

Паводле даных Міжнароднай федэрацыі дыябету, цяпер у свеце жывуць з дыябетам каля 589 мільёнаў дарослых, а да 2050 года іх колькасць можа вырасці да 853 мільёнаў.

Чытайце таксама:

«І зноў кульгавы дыябетык з пастаяннай задышкай выжыльваецца ды пнецца паказаць, што ён не толькі гігант думкі»

Cіла поціску рукі ў 50 гадоў можа прадказаць ваша здароўе ў 70: вынікі даследавання

Смяротнасць сярод моладзі Усходняй Еўропы расце насуперак сусветным тэндэнцыям

Усяго 15 хвілін хуткай хады штодня могуць падоўжыць ваша жыццё

Каментары да артыкула