БЕЛ Ł РУС

Сілавікі змогуць прыпыняць плацежныя аперацыі пры падазрэнні на продаж наркотыкаў

13.11.2025 / 18:50

Nashaniva.com

Следчы камітэт і Міністэрства ўнутраных спраў атрымаюць права прыпыняць плацежныя аперацыі, калі ёсць падазрэнне, што яны звязаныя з продажам наркатычных або псіхатропных рэчываў. Гэта прадугледжана ўказам Лукашэнкі, падпісаным 13 лістапада.

Фота ілюстрацыйнае. Скрыншот з відэа

Згодна з указам, Нацыянальны банк будзе арганізоўваць інфармацыйны абмен паміж сілавікамі і пастаўшчыкамі плацежных паслуг. Мэта гэтага абмену — своечасова паведамляць пра аперацыі, якія могуць быць звязаныя з незаконным абаротам наркотыкаў.

У выпадку атрымання адпаведнай інфармацыі Следчы камітэт і МУС змогуць прыпыняць расходныя аперацыі на тэрмін да 10 сутак.

Гэтая мера, як мяркуецца, дазволіць спыняць магчымыя фінансавыя злачынствы яшчэ на этапе іх здзяйснення і больш эфектыўна прадухіляць распаўсюджванне наркотыкаў.

Чытайце таксама:

Двум беларусам пагражае ў Польшчы да 20 гадоў турмы

У Мазыры ў псіханаркадыспансеры адкрылі пляцоўку для падлеткаў: з упіскай і турмою

Берасцейца могуць асудзіць на 20 гадоў за графіці на сценах

Каментары да артыкула