БЕЛ Ł РУС

Маладую дзяўчыну з Баранавіч, якая вучылася на педагога ў Гродне, арыштавалі па «справе Гаюна»

16.11.2025 / 08:30

Nashaniva.com

Настасся Нікалаева вучылася таксама на цырульніцу.

Настасся Нікалаева. Фота з яе старонкі Укантакце

Настассі Нікалаевай з Баранавічаў 25 гадоў. У 2018‑м яна паступіла ў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт на педагагічны факультэт, які мусіла скончыць у 2022-м.

Паралельна з вучобай Настасся вучылася на цырульніцу і майстрыху афрапляцення. 

Дзяўчыну асудзілі ў 2025 годзе па дзвюх частках артыкула «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Ёй прысудзілі «хатнюю хімію».

Падрабязнасці справы невядомыя. Мяркуючы па тым, што дзяўчыну дадалі ў міліцэйскі спіс «экстрэмістаў» побач з іншымі асуджанымі па тым жа артыкуле, Настассю судзілі па «справе Гаюна».

***

Масавыя палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца з 2020 года.

Тады Аляксандр Лукашэнка прайграў Святлане Ціханоўскай, але не аддаў уладу.

Па словах генеральнага пракурора Андрэя Шведа, толькі да кастрычніка 2023 года было заведзена больш за 16 тысяч крымінальных спраў «экстрэмісцкай скіраванасці», гэта значыць, палітычнага характару.

Згодна з інфармацыяй Паўла Латушкі, прадстаўніка Аб'яднанага пераходнага кабінета, з 2020 года рэпрэсіі закранулі 136 тысяч чалавек. Некалькі соцень тысяч беларусаў вымушаныя былі з'ехаць з краіны.

«Справа Гаюна» разгортваецца з таго часу, як сілавікі затрымалі адну з адміністратарак тэлеграм-канала «Беларускі Гаюн», які спецыялізаваўся на адсочванні перасоўванняў расійскіх войскаў у краіне. Усіх, хто паведамляў яму інфармацыю, цяпер затрымліваюць па меры расшыфроўкі здабытых сілавікамі даных.

Чытайце таксама:

Што можа пагражаць тым, хто пісаў у бот «Беларускага Гаюна»? І што можна зрабіць цяпер

Якія прысуды даюць па справе Гаюна?

Маладой фатографцы і дызайнерцы, якая шукала працу ў Варшаве, далі калонію за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Каментары да артыкула