БЕЛ Ł РУС

Меркаваная пазашлюбная дачка Лукашэнкі ўладкавалася на новую працу — яна звязаная з хакеем

12.11.2025 / 14:23

Nashaniva.com

Крысціна Моцная знайшла прымяненне сваім дызайнерскім талентам.

Крысціна Моцная падзялілася ў сацсетках, што ўладкавалася на новую працу. 

«Нейкім чынам я цяпер працую дызайнерам у хакейным клубе», — пахвалілася сваім падпісантам у інстаграме дзяўчына. 

View this post on Instagram

A post shared by кристина ☼ минск (@kressmots)

Мяркуючы па працоўных відэазамалёўках, гаворка ідзе пра мінскае «Дынама», галоўны хакейны клуб Беларусі.

Скрыншот: інстаграм: @kressmots

У снежні 2024 года журналісты-расследавальнікі з «Бюро» высветлілі, што ў свой час Лукашэнка быў блізкі са сваёй цырульніцай Сняжанай Моцнай.

Сняжана і Крысціна Моцныя. Фота: інстаграм @snezhana.motsnaya

У лютым 2000 года ў Сняжаны нарадзілася дачка Крысціна. Ні на той момант, ні пасля Сняжана Моцная замужам афіцыйна не была. Яна і па сёння носіць сваё дзявочае прозвішча. У графе «бацька» ў Крысціны пазначылі Аляксандра Рыгоравіча Моцнага, але такога чалавека ў Беларусі ніколі не існавала. Па гэтых і іншых сведчаннях журналісты выказалі здагадку, што Крысціна з’яўляецца пазашлюбнай дачкой Лукашэнкі.

Крысціна Моцная. Фота з архіва сям’і

Крысціна захапляецца дызайнам даўно. У 2022 годзе дзяўчына скончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, дзе акцэнт рабіла на вывучэнне англійскай і нямецкай моў, і першапачаткова планавала быць настаўніцай нямецкай мовы (чым вельмі ганарылася яе маці). Але знайшла сябе ў такой сферы, як графічны дызайн.

У 2023 годзе Крысціна скончыла навучанне ў расійскім «Бюро Гарбунова». Пасля працавала спецыялісткай па знешнеэканамічнай дзейнасці ў кампаніі ТАА Izovac, што вырабляе вакуумныя ўстаноўкі. Дызайн жа нейкі час заставаўся для яе падпрацоўкай на фрылансе, цяпер жа стаў асноўнай працай.

Крысціна Моцная. Фота з архіва сям’і

Дарэчы, акурат нядаўна маці Крысціна дзялілася ў сваіх сацсетках, што адпусціла дачку ў свабоднае плаванне — жыць асобна. Відаць, такія перамены ў тым ліку звязаныя з новай стабільнай працай.

Чытайце таксама:

У Лукашэнкі знайшлася пазашлюбная дачка Крысціна? Вось што вядома

Як жыве і чым займаецца Крысціна Моцная — меркаваная пазашлюбная дачка Аляксандра Лукашэнкі

Як Коля Лукашэнка наведаў краму пад Оршай і ўчыніў пярэпалах

Каментары да артыкула