У Вільні зноў закрылі аэрапорт праз прылёт паветраных шароў з Беларусі
У суботу ўвечары, каля 20:45 паводле мясцовага часу (21:45 паводле беларускага), у Віленскім аэрапорце часова спынілі палёты самалётаў.
Віленскі аэрапорт. Фота: vilnius-airport.lt
Паводле папярэдняй інфармацыі, такое рашэнне прынялі праз паветраны шар ці некалькі шароў, якія ляцелі ў кірунку аэрапорта, паведаміла кампанія «Oro navigacija».
Абмежаванні на выкарыстанне паветранай прасторы ўведзеныя да 23:45 (0:45), аднак яны могуць быць скасаваныя раней, у залежнасці ад кірунку ветру і руху шара.
Чытайце таксама:
Спікер Сейма Літвы спадзяецца, што мяжу з Беларуссю адкрыюць у канцы месяца
Аэрапорт Вільні зноў закрылі з-за шароў з Беларусі
Сёлета літоўскія памежнікі перахапілі ўжо 545 шароў з кантрабандай і 50 дронаў з Беларусі