БЕЛ Ł РУС

Віцебскі футбаліст, які абразіў падчас матча камерунца, ездзіў у Смаргонь прасіць у яго прабачэння

4.11.2025 / 20:49

Nashaniva.com

Форвард футбольнага клуба «Віцебск» Валерый Гарбачык расказаў выданню sports.ru пра свой канфлікт з камерунскім абаронцам «Смаргоні» Крысціянам Інтсаэнам, у выніку якога быў выдалены з поля і абвінавачаны ў расісцкіх выказваннях.

Крысціян Інтсаэн і Валерый Гарбачык

— Валерый, што адбылося ў Смаргоні?

— Была сутычка ў штрафной, пасля якой я не стрымаў эмоцый. Шчыра, нават не памятаю, што гаварыў. Эмоцыі захліснулі, пасля гэтага ўбачыў перад сабой «чырвонае святло».

— Словы «чорнае шымпанзэ» сапраўды прагучалі?

— Менавіта такіх слоў я не ўжываў — гэта дакладна. Былі словы, але іншыя, наколькі памятаю. Цяпер у Смаргоні, мы толькі што сустрэліся з Інтсоенам, пагаварылі, усё ўладзілі. Я перад ім папрасіў прабачэння за свае паводзіны, за сваю эмацыйнасць, за тое, што нагаварыў некультурных слоў.

Прабачэнні былі ўзаемнымі. Ён сказаў, што ніякіх пытанняў да мяне не мае — мы паціснулі рукі.

— Гэта ваша асабістая ініцыятыва ці так падказалі ў клубе?

— У першую чаргу мая, але і ў клубе сказалі, што магу гэта зрабіць. Інтсоен адразу пагадзіўся на сустрэчу, ніякіх пытанняў не было.

— Вы ж раней гулялі з чарнаскурымі футбалістамі ў адной камандзе?

— Вядома, гуляў. У «Тарпеда-БелАЗ» з Эвансам Менса. У нас з ім было нават асобнае святкаванне гола, сваё індывідуальнае прывітанне. Усе скажуць, што нічога дрэннага я не рабіў. І [івуарыец] Ян Афі так скажа, і [івуарыец] Жан По. З усімі добра камунікаваў.

Занадта шмат чаго хочуць з гэтай сітуацыі. Так, непрыемны інцыдэнт, але… Не маю ніякіх прэтэнзій да колеру скуры, я не расіст. Шмат з кім гуляў, набярыце любому, яны скажуць пра мяне толькі добрае.

— Вы спакойны чалавек?

— Так, але ў кожнага бывае такая эмацыйная выхалашчанасць, што цяжка сябе кантраляваць. Так атрымалася, віны з сябе не здымаю.

— Моцна перажываеце?

— Вельмі моцна. Я падвёў каманду, а калі б прапусцілі ў матчы гол… Тут яшчэ дыскваліфікацыю магу атрымаць. Я ўсё вельмі блізка ўспрымаю да сэрца, цяжкі перыяд.

— Спалі ноччу?

— Можна сказаць, не спаў наогул. Спадзяюся пазбегнуць вялікай дыскваліфікацыі. Паглядзім, што суддзя скажа на пасяджэнні.

Чытайце таксама:

Беларускі футбаліст назваў суперніка «чорным шымпанзэ». Яму пагражае дыскваліфікацыя і штраф

Футбольныя легіянеры з Афрыкі расказалі, як ім заходзяць стравы беларускай кухні

Любіць дранікі з мясам, ужо прывык да беларускай бульбы і ведае некалькі беларускіх слоў. Камерунскі футбаліст расказаў, як яму жывецца ў Смаргоні

Каментары да артыкула