У ЗША ходзяць чуткі вакол Джэй Дзі Вэнса і ўдавы Чарлі Кірка
У ЗША ўжо некалькі дзён выклікае буру абмеркаванняў кароткі эпізод, які адбыўся на сцэне ўніверсітэта Місісіпі: абдымкі паміж віцэ-прэзідэнтам Джэй Дзі Вэнсам і Эрыкай Кірк, удавой застрэленага актывіста і прыхільніка Дональд Трампа Чарлі Кірка, піша Bild.
Эрыка Кірк і Джэй Дзі Вэнс
У ЗША ходзяць чуткі вакол Джэй Дзі Вэнса і ўдавы Чарлі Кірка Эрыкі. Новай падставай для спекуляцый сталі іх цёплыя абдымкі на публічным выступленні.
На мерапрыемства Turning Point USA — арганізацыі Чарлі Кірка, якую цяпер узначальвае Эрыка Кірк — Вэнс быў запрошаны як спікер. Калі віцэ-прэзідэнт выйшаў на сцэну, Кірк сустрэла яго вельмі цёплымі абдымкамі: Вэнс паклаў рукі ёй на талію, а яна правяла рукой па яго валасах.
У сацсетках абмяркоўваюць не толькі сам жэст, але і ў цэлым паводзіны Эрыкі пасля гібелі мужа. Некаторыя крытыкі абвінавачваюць яе ў недарэчных паводзінах і празмернай адкрытасці.
Сама Эрыка прадставіла Джэй Дзі Вэнса як «свайго добрага сябра», у якога ёсць падабенства з яе нябожчыкам мужам:
«Ніхто ніколі не заменіць майго мужа. Але я бачу некаторыя падабенствы паміж ім і віцэ-прэзідэнтам Джэй Дзі Вэнсам. Праўда», — сказала яна ў прывітальнай прамове.
Як піша выданне People, на гэтым мерапрыемстве прысутнічала і «другая лэдзі» ЗША Уша Вэнс. Джэй Дзі Вэнс, каталік, жанаты з амерыканкай індыйскага паходжання і індуісткай з 2014 года, у пары трое дзяцей.
Падчас выступу віцэ-прэзідэнт ЗША паўтарыў, што спадзяецца на магчымае навяртанне жонкі ў хрысціянства:
«Я веру ў хрысціянскае Евангелле і спадзяюся, што мая жонка аднойчы ўбачыць гэта таксама», — сказаў ён, аднак Уша Вэнс не раз гэта выключала.
Чытайце таксама:
Жонка Чарлі Кірка публічна прабачыла забойцу яе мужа. Трамп з ёй не пагадзіўся
Трамп назваў забітага актывіста Кірка «гігантам свайго пакалення»
Удава Чарлі Кірка эмацыйна звярнулася да забойцы свайго мужа: Ты не ўяўляеш, што ты развязаў
Джэй Дзі Вэнс асабіста даставіў труну з целам Чарлі Кірка ў Арызону