БЕЛ Ł РУС

Андрэя Павука, які трапіў у Літве ў моўны скандал, звольнілі

3.11.2025 / 13:55

Nashaniva.com

Працоўную дамову з ім разарвалі праз «грубае парушэнне працоўных абавязкаў».

Ліст ад кіраўніцтва прадпрыемства Андрэй Павук апублікаваў у фэйсбуку. Там гаворыцца, што яго звальняюць праз грубае парушэнне ім працоўных абавязкаў. 

«Сяргей з Піцера на чыстай рускай мове мае зносіны з дыспетчарам. Працуе са жніўня. Ніякіх прэтэнзій няма да чалавека. Я з рэчамі накіроўваюся да загадчыка гаспадаркі», — напісаў Павук. 

Вядомы блогер Андрэй Павук, які нядаўна ўладкаваўся працаваць кіроўцам тралейбуса ў Вільні, не паразумеўся з літоўскай калегай-дыспетчаркай і трапіў у моўны скандал. На сітуацыю адрэагаваў нават мэр Вільні. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула