БЕЛ Ł РУС

Дзяды. Так выглядаюць у гэтую хвіліну віленскія могілкі Росы і беларускія магілы на іх ФОТЫ

1.11.2025 / 23:47

Nashaniva.com

У Літве 1 лістапада — Дзень усіх святых, на яго масава наведваюць могілкі. Не застаюцца самотныя ў гэты дзень і беларускія магілы, бо і беларусы пачалі адзначаць Дзяды. 

Каля помніка адраджэнцам, стваральнікам «Нашай Нівы» Івану і Антону Луцкевічам. Гэта кенатаф, на самай справе Іван Луцкевіч пахаваны на могілках у польскім Закапаным, а Луцкевіч — у невядомым месцы ў Саратаўскай вобласці Расіі 

Каля помнікаў Альбіну і Канстанціну Стаповічам. Альбін быў музыкам і палітыкам, у 1928‑1930 гадах дэпутатам польскага Сейма ад беларусаў. Канстанцін быў каталіцкім святаром і паэтам, больш вядомым пад творчым псеўданімам Казімір Сваяк

На магіле вядомага паэта Уладзіслава Сыракомлі (сапраўднае імя і прозвішча Людвік Кандратовіч)

Каля дзвярэй капліцы, у якой у 2019 годзе былі перапахаваныя парэшткі Кастуся Каліноўскага і ягоных паплечнікаў

На магіле пісьменніка Ядвігіна Ш. (Антона Лявіцкага)

Чытайце таксама:

Як адзначаюць Дзяды

Пяць цікавых могілак Беларусі для наведвання на Дзяды

Ціханоўская: Нават калі не можаце наведаць іх на могілках — запаліце свечку, прамоўце іх імёны, аддайце ім хвіліну цішыні

Каментары да артыкула