БЕЛ Ł РУС

Трамп накіраваў да берагоў Венесуэлы 16 тысяч вайскоўцаў

1.11.2025 / 18:15

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп адправіў у раён берагоў Венесуэлы вялікую вайсковую групоўку — каля 16 тысяч чалавек, паведамляе The Washington Post. У склад сіл уваходзяць восем баявых караблёў, атамная падлодка, авіяцыя, у тым ліку стратэгічны бамбавоз B-52 і знішчальнікі F-35. Таксама ў Карыбскі басейн накіраваны авіяносец Gerald R. Ford з пяццю караблямі суправаджэння.

Фота ілюстрацыйнае

Такое ўзмацненне амерыканскай прысутнасці ў рэгіёне, паводле інфармацыі выдання, можа сведчыць пра падрыхтоўку Вашынгтона да пашырэння ваенных аперацый і павышае рызыку напружання ў адносінах з Каракасам.

Афіцыйна Белы дом тлумачыць гэтыя дзеянні барацьбой з наркатрафікам. Разгортванне групоўкі было абвешчана 24 кастрычніка, у той жа дзень ЗША ўвялі санкцыі супраць прэзідэнта Калумбіі Густава Петра.

Некаторыя амерыканскія СМІ паведамлялі, што адміністрацыя ЗША нібыта дазволіла магчымыя ўдары па вайсковых аб’ектах Венесуэлы, але Трамп публічна гэта абверг.

Паводле дакументаў, да якіх атрымала доступ The Washington Post, прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура звярнуўся па дапамогу да Расіі, Кітая і Ірана. Ён папрасіў у Масквы пастаўкі зенітных комплексаў, рамонт знішчальнікаў Су-30, радараў і рухавікоў, а таксама лагістычную падтрымку. У Кітай і Іран Мадура накіраваў просьбы аб супрацоўніцтве ў сферы вайсковых тэхналогій — пастаўкі дронаў, сістэм GPS-глушэння і сродкаў выяўлення.

Чытайце таксама:

ЗША адправілі да Венесуэлы найбуйнейшы авіяносец, Мадура абвінаваціў Вашынгтон у эскалацыі

Трамп: ЗША рыхтуюцца пачаць сухапутную ваенную аперацыю ў Венесуэле

ЗША ўпершыню нанеслі ўдар па суднах наркагандляроў у Ціхім акіяне

Трамп дазволіў ЦРУ праводзіць тайныя аперацыі ў Венесуэле

Каментары да артыкула