БЕЛ Ł РУС

Больш за 5,5 тысяч беларусаў вывучаюць кітайскую мову

1.11.2025 / 17:42

Nashaniva.com

У гэтым навучальным годзе кітайскую мову ў Беларусі як асобны прадмет вывучаюць больш за 5,5 тысяч навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй і вышэйшай адукацыі. Пра гэта паведаміў намеснік міністра адукацыі Уладзімір Далжанкоў.

«Установы забяспечаныя поўным курсам айчынных навучальных дапаможнікаў з электроннымі дадаткамі. Работа па іх удасканаленні працягваецца. На афіцыйным адукацыйным партале Беларусі створаныя інфармацыйна-навучальныя сегменты з матэрыяламі аб сістэме адукацыі і культуры Кітая, матэрыяламі для вывучэння кітайскай мовы», — сказаў Уладзімір Далжанкоў.

Намеснік міністра пры гэтым падкрэсліў, што адносіны Беларусі і Кітая дынамічна развіваюцца ўжо больш за 30 гадоў, дасягнуўшы ўзроўню ўсебаковага стратэгічнага партнёрства. 

Чытайце таксама:

Як пасля 40 гадоў дыктатуры пабудаваць дэмакратыю? Беларус вывучае досвед Тайваня

Куды аддаць сёлета сваіх дзяцей, каб яны вучыліся па-беларуску

Выкладчык БНТУ ведае 14 моў — яго парады вельмі простыя

Стала вядома пра вызваленне 24‑гадовай настаўніцы кітайскай мовы Дар'і Хмяльніцкай

Каментары да артыкула