БЕЛ Ł РУС

Чыгуначны маршрут з Віцебска ў Смаленск без перасадак запусцяць у снежні

30.10.2025 / 16:53

Nashaniva.com

Па словах губернатара Смаленскай вобласці Васіля Анохіна, прамы бесперасадачны цягнік з Віцебска да Смаленска плануюць запусціць у снежні, піша Blizko.by.

Фота ілюстрацыйнае

Па словах расійскага чыноўніка, раней паміж Віцебскам і Смаленскам ужо курсавалі цягнікі, але з перасадкамі, што стварала нязручнасці для пасажыраў. Цяпер жа частку выдаткаў кампенсуюць з бюджэту «Саюзнай дзяржавы», што дазволіць арганізаваць прамыя дызель-цягнікі Віцебск — Смаленск.

Пуск новага маршруту плануецца ў снежні — студзені, калі тэхнічная падрыхтоўка да гэтага завершыцца паспяхова.

Як адзначыў Анохін, аналіз паказаў, што больш людзей ездзіць са Смаленска ў Віцебск, чым наадварот. Асноўныя прычыны — пакупкі беларускіх тавараў, аздараўленне і медыцынскія паслугі.

Нагадаем, што чыгуначны рух паміж Смаленскам і Віцебскам, а таксама паміж Смаленскам і Оршай, быў адноўлены яшчэ ў жніўні 2024 года, але толькі з перасадкамі (Віцебск — Завольша — Смаленск, Орша — Асінаўка — Смаленск). 

Чытайце таксама:

Паміж Віцебскам і Смаленскам зноў пачне хадзіць прамы дызельны цягнік

Начны цягнік Віцебск — Смаленск пусцяць змененым маршрутам

Цягнік Віцебск — Смаленск урэзаўся ў лася

Каментары да артыкула