БЕЛ Ł РУС

Ці ёсць сувязь паміж бабрамі і кажанамі? Аказваецца, самая непасрэдная

29.10.2025 / 23:8

Nashaniva.com

Бабры — сапраўдныя інжынеры экасістэм, якія змяняюць мясцовасць вакол сябе і дапамагаюць не толькі рыбам і птушкам, але і кажанам. Раней было вядома, што бабры станоўча ўплываюць на кажаноў, але прычыны гэтага заставаліся няяснымі. Цяпер навукоўцы разгадалі гэтую загадку, піша «Дзікая прырода побач».

Фота ілюстрацыйнае

Нядаўняе даследаванне ў Швейцарыі паказала: там, дзе жывуць бабры, павялічваецца і колькасць кажаноў, іх актыўнасць і эфектыўнасць пошуку ежы ў параўнанні з тэрыторыямі без баброў.

Бабры ствараюць сажалкі, вакол якіх з'яўляецца больш мёртвага дрэвастою — гэта дае шмат прытулку і ежы для насякомых, а значыць, і для кажаноў, якія жывяцца імі.

У такіх мясцінах адзначана таксама павелічэнне колькасці відаў кажаноў, у тым ліку і рэдкіх.

Вяртанне рачных баброў у Еўропе прынесла вялікую карысць многім відам жывёл і раслін, як водным, так і наземным.

Дзейнасць баброў дапамагае аднаўляць водна-балотныя ўгоддзі і павялічваць біяразнастайнасць. Яны — найлепшыя саюзнікі ў справе аднаўлення прыродных экасістэм.

Чытайце таксама:

Навуковец назваў два раёны Мінска, якія аблюбавалі кажаны

У Мінску і вобласці заўважылі нашэсце баброў

У цэнтры Гродна пасяліўся бабёр ВІДЭА

У Чэхіі бабры за ноч пабудавалі плаціну там, дзе яе ўзвядзенне доўга не маглі ўзгадніць чыноўнікі

Суд у ЗША разглядае справу аб бабрысе, якая не хоча жыць у дзікай прыродзе

Каментары да артыкула