БЕЛ Ł РУС

Прызналі палітвязнямі яшчэ 12 чалавек

29.10.2025 / 20:22

Nashaniva.com

29 кастрычніка праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 12 чалавек. Агульная колькасць людзей, якія на сёння прызнаныя ў Беларусі палітвязнямі, складае 1249 чалавек.

У спіс палітзняволеных былі дададзеныя наступныя прозвішчы:

Валянцін Таўкач, Андрэй Вусік, Сяргей Шкодзін, Фёдар Кандзіранда, Аляксандр Махнач, Ілона Гарбуновіч, Алег Пінчук, Дзмітрый Рожын, Аляксандр Маркін, Юрый Марозаў, Віталь Марэцкі, Галіна Латугоўская.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі, можна даведацца тут.

Спіс усіх палітвязняў Беларусі — тут.

Усяго на гэты момант палітвязнямі, паводле ацэнак праваабаронцаў, прызнаныя 1249 чалавек. Апошнім часам агульная іх колькасць істотна не расце і нават часам змяншаецца. Але гэта не таму, што рэпрэсіі ў Беларусі меншаюць, — проста паралельна з новымі выпадкамі зняволення па крымінальных справах ідзе працэс вызвалення тых асуджаных, хто цалкам адбыў свой тэрмін. Некаторых вызваляюць і па памілаваннях, хоць на іх месца няспынна набіраюць новых вязняў. Таксама суды некаторым прысуджаюць «хатнюю хімію», пасля чаго чалавек выходзіць з турэмных сцен, таму больш не лічыцца вязнем.

Варта таксама ўлічваць, што ў статыстыку ўваходзяць далёка не ўсе, хто знаходзіцца ў зняволенні з палітычных прычын, рэальная колькасць беларускіх палітвязняў большая. Пра некаторых праваабаронцам проста нічога не вядома.

Чытайце таксама:

Пасадзілі падпалкоўніка і былога выкладчыка Вайсковай акадэміі. Ён падтрымаў народ у 2020-м

Мацкевіч: Статкевіч маральна перамог, але мяне проста бесіць вось гэтая «маральная перамога»

Выйшла на свабоду палітзняволеная маці траіх дзяцей Юлія Лаптановіч. Яна ўжо выехала да сям'і за мяжу

Былога палітвязня з Гродна пасадзілі на 15 сутак

Каментары да артыкула