Армія М'янмы вызваліла 2198 чалавек з махлярскай скам-фабрыкі KK Park
Узброеныя сілы М’янмы вызвалілі 2 198 чалавек з махлярскага кол-цэнтра — скам-фабрыкі KK Park, паведаміў партал медыякампаніі EMG.
KK Park — самая буйная скам-фабрыка М'янмы. Фота: Lillian Suwanrumpha / AFP via X
Па ягоных даных, падчас аперацыі адбылося 58 узброеных сутыкненняў, уключаючы 6 буйных.
Армія забрала целы 10 загінулых людзей, 16 адзінак зброі, 30 спадарожнікаў Starlink.
15 кастрычніка стала вядома пра зніклую ў М'янме 26‑гадовую беларуску Веру Краўцову. Расіянка, якая змагла выбрацца з рабства, паведамляла, што Вера прыляцела ў Бангкок на працу, але апынулася ў скам-цэнтры ў М'янме. Сувязь з ёй знікла 4 кастрычніка. Сцвярджалася, што дзяўчыну нібыта прадалі на органы.
16 кастрычніка расійскае РЕН ТВ са спасылкай на крыніцу паведаміла, што Вера Краўцова знойдзена мёртвай. Па папярэдніх даных рэсурсу, смерць мела крымінальны характар.
Чытайце таксама:
Скам-фабрыкі ў М'янме — што гэта і як працуюць. На адну з такіх, верагодна, вывезлі і беларуску Веру
Што вядома пра 26‑гадовую беларуску Веру, якую прадалі на органы ў М'янму
Зніклую ў М'янме Веру Краўцову знайшлі мёртвай
Улады Тайланда асцерагаюцца зніжэння турпатоку з-за забойства беларускі