БЕЛ Ł РУС

Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Марыя Карына Мачада пахваліла Біньяміна Нетаньяху

18.10.2025 / 14:55

Nashaniva.com

Праз тыдзень пасля атрымання Нобелеўскай прэміі міру венесуэльская актывістка і апазіцыйны палітык Марыя Карына Мачада патэлефанавала прэм’ер-міністру Біньяміну Нетаньяху.

Марыя Карына Мачада. Фота: Jesus Vargas/Getty Images

Пасля размовы ўчора ўвечары Мачада напісала ў X:

«Мы, венесуэльцы, глыбока цэнім мір і ведаем, што яго дасягненне патрабуе велізарнай адвагі, волі і маральнай яснасці, каб супрацьстаяць таталітарным сілам. […] Так, як мы змагаемся за свабоду і дэмакратыю ў Венесуэле, усе краіны Блізкага Усходу заслугоўваюць будучыні, заснаванай на годнасці, справядлівасці і надзеі, а не на страху».

Мачада сказала Нетаньяху, што цэніць яго «рашучыя дзеянні» падчас вайны ў Газе супраць ХАМАС. Акрамя таго, Мачада пахваліла пагадненне аб вызваленні закладнікаў, якіх утрымліваюць у сектары Газа, піша Bild.

Чытайце таксама:

Нобелеўскую прэмію міру атрымала лідарка венесуэльскай апазіцыі Марыя Карына Мачада

Лукашэнка абурыўся, што Нобелеўскую прэмію далі не Трампу

Венесуэльская лаўрэатка Нобелеўскай прэміі міру прысвяціла яе свайму народу і Дональду Трампу

Трамп пра нобелеўскую лаўрэатку з Венесуэлы: Магла б аддаць прэмію мне

Венесуэла закрывае пасольства ў Нарвегіі пасля прысуджэння Нобелеўскай прэміі міру Марыі Карыне Мачада

Каментары да артыкула