БЕЛ Ł РУС

Ратавальніка са Смілавічаў асудзілі да калоніі за Гаюна і «здраду дзяржаве»

19.10.2025 / 9:0

Nashaniva.com

Ігар Бродка мог атрымаць да 15 гадоў.

Ігар Бродка. Фота з ягонай старонкі Укантакце

42‑гадовы Ігар Бродка паходзіць са Смілавічаў (Чэрвеньскі раён), але доўгі час жыў у Віцебску. Разам з былой жонкай мае непаўналетняе дзіця.

Ігар шмат гадоў працаваў ратавальнікам. Пасля гэтага ён быў кіроўцам — займаўся перавозкамі і таксі.

Бродка знік з сацсетак і месенджараў пасля лютага 2025 года. Імаверна, тады ён і быў затрыманы.

Яго асудзілі ў 2025 годзе па двух артыкулах — «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і ч. 2 арт. 361‑4 КК) і «здрада дзяржаве» (ч. 1 арт. 356 КК). Яму прысудзілі калонію.

Прысуд, як і сутнасць абвінавачанняў, невядомыя, але, падобна, звязаныя са справай Гаюна. Акаўнт былога ратавальніка быў абаронены слаба і прывязаны да беларускага нумару — на жаль, ён ніяк не мог эфектыўна абараніцца.

Чытайце таксама:

Якія прысуды даюць па справе Гаюна?

Што можа пагражаць тым, хто пісаў у бот «Беларускага Гаюна»? І што можна зрабіць цяпер

Я выдаліў Telegram-акаўнт. Я ў бяспецы?

Каментары да артыкула