БЕЛ Ł РУС

Спецпасланнік Пуціна прапанаваў злучыць Расію і ЗША «тунэлем Пуціна — Трампа»

17.10.2025 / 16:5

Nashaniva.com

Спецпасланнік расійскага прэзідэнта па міжнародным эканамічным супрацоўніцтве і кіраўнік Расійскага фонду прамых інвестыцый Кірыл Дзмітрыеў прапанаваў пабудаваць тунэль паміж Расіяй і ЗША праз Берынгаў праліў. Паводле яго слоў, гэты праект павінен стаць сімвалам адзінства паміж дзвюма краінамі, піша The Moscow Times.

Фота ілюстрацыйнае

Кірыл Дзмітрыеў нагадаў, што яшчэ ў часы прэзідэнта ЗША Джона Кенэдзі існаваў падобны план — пабудаваць так званы «мост міру Кенэдзі — Хрушчова». Новы ж варыянт Дзмітрыеў прапанаваў назваць «тунэль Пуціна — Трампа».

Па словах Дзмітрыева, тунэль працягласцю каля 112 кіламетраў мог бы стварыць шмат працоўных месцаў і даць імпульс эканомікам абедзвюх дзяржаў. Ён таксама сцвярджае, што кошт праекта можа быць значна ніжэйшы за папярэднія ацэнкі ў 65 мільярдаў даляраў. З выкарыстаннем тэхналогій кампаніі The Boring Company Ілона Маска, па яго падліках, тунэль можна будзе пабудаваць менш чым за 8 мільярдаў долараў за восем гадоў.

«Давайце будаваць будучыню разам!» — заклікаў Дзмітрыеў.

Сваю прапанову ён выказаў пасля тэлефоннай размовы Пуціна і Трампа, якая адбылася 16 кастрычніка. Па словах памочніка Пуціна Юрыя Ушакова, падчас яе Дональд Трамп адзначыў, што заканчэнне вайны ва Украіне адкрыла б вялікія магчымасці для развіцця эканамічных адносін паміж ЗША і Расіяй.

Аднак віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс, у сваю чаргу, заявіў, што Вашынгтон пакуль не бачыць гатоўнасці Масквы і Кіева спыніць канфлікт і падпісаць мірнае пагадненне. Ён лічыць, што адна з перашкод — перакананне расійскага кіраўніцтва, нібыта армія Расіі дзейнічае лепш, чым ёсць на самай справе. Тым не менш, Вэнс выказаў упэўненасць, што Трамп урэшце здолее дамагчыся міру — «пытанне толькі ў тым, колькі часу гэта зойме».

Чытайце таксама:

Зяленскі сустрэўся з вытворцам «Тамагаўкаў»

Трамп перапыніў сустрэчу на Алясцы пасля доўгай лекцыі Пуціна пра Рурыка і Яраслава Мудрага

Пяскоў патлумачыў, чаму месцам будучай сустрэчы Трампа і Пуціна абраны Будапешт

Пуцін і Трамп могуць сустрэцца цягам двух тыдняў

Трамп пра «Тамагаўкі»: У нас іх шмат, але яны патрэбныя нам

Трамп пагадзіўся на яшчэ адну сустрэчу з Пуціным — у Будапешце

Каментары да артыкула