БЕЛ Ł РУС

Літоўскія дэпутаты звярнуліся да прэзідэнта і ўрада, каб Офіс Ціханоўскай застаўся ў Літве

16.10.2025 / 21:57

Nashaniva.com

Дэпутаты літоўскага Сейма звярнуліся да адміністрацыі прэзідэнта краіны і ўрада з просьбай знайсці рашэнні, «якія забяспечаць працяг працы ў Вільні Офіса Святланы Ціханоўскай».

Будынак літоўскага Сейма. Фота: Wikimedia Commons

«Мы прынялі заяву, у якой яшчэ раз пацвердзілі падтрымку ўсім беларускім апазіцыйным сілам, падкрэслілі зацікаўленасць Літвы ў захаванні Офіса Святланы Ціханоўскай. Узялі на сябе абавязацельства сесці за стол перамоў з апазіцыйнымі сіламі для стварэння новай стратэгіі па пытаннях Беларусі», — паведаміў кіраўнік сеймавай групы сяброўства з дэмакратычнымі сіламі Беларусі Русланас Баранавас.

У заяве адзначаецца, што ў нацыянальных інтарэсах Літвы — свабода і дэмакратыя ў Беларусі, збліжэнне краіны з Еўрапейскім Саюзам і вывад з яе тэрыторыі расійскіх войскаў.

Пры гэтым звяртаецца ўвага, што «дзякуючы дзейнасці Офіса Святланы Ціханоўскай у Вільні ўзмацнілася «мяккая сіла» Літоўскай Рэспублікі, а яе сталіца стала месцам, дзе палітыкі і эксперты іншых дзяржаў падтрымліваюць сувязі з дэмакратычнай супольнасцю Беларусі і каардынуюць еўрапейскую і трансатлантычную палітыку адносна Беларусі».

Таксама падкрэсліваецца, што значная частка фінансавай падтрымкі, якую беларускія дэмакратычныя арганізацыі атрымліваюць ад Еўрасаюза і асобных краін, праходзіць праз арганізацыі, зарэгістраваныя ў Літве, якія плацяць падаткі ў бюджэт Літоўскай Рэспублікі. Таксама ў Літве жыве каля 50 тысяч грамадзян Беларусі, частка з якіх працуе і стварае бізнэс у сектарах з высокай даданай вартасцю.

У сувязі з гэтым дэпутаты просяць прэзідэнта Літвы Гітанаса Наўседу і ўрад Літвы:

Чытайце таксама:

Член Сейма Літвы: Цяпер рыхтуецца яшчэ адна аперацыя па вызваленні беларускіх палітвязняў

«Зараз яе будзе ахоўваць Сярожа». Боты атрымалі новую метадычку пра Ціханоўскую

Офіс Ціханоўскай сапраўды разглядае пераезд у іншую краіну. Найперш — у Польшчу

Наўседа: Сітуацыю з аховай Ціханоўскай занадта драматызуюць

«Цяпер вы бачыце, да чаго прыводзяць такія памылкі». The Washington Post апублікавала вялікі матэрыял пра Ціханоўскіх

Каментары да артыкула