БЕЛ Ł РУС

Зніклую ў М'янме Веру Краўцову знайшлі мёртвай

16.10.2025 / 18:40

Nashaniva.com

Зніклую ў М'янме грамадзянку Беларусі Веру Краўцову знайшлі мёртвай, паведаміла крыніца расійскага тэлеканала «Рен ТВ». Паводле папярэдніх звестак, смерць насіла крымінальны характар.

Сувязь з Верай знікла 4 кастрычніка. Па інфармацыі з расійскіх каналаў, якія цытавалі нейкую яе знаёмую расіянку з Чыты, бацькам Веры спачатку паведамілі, што дзяўчына загінула, і патрабавалі за яе цела $500 тысяч. А праз некалькі дзён сказалі, што дзяўчыну крэміравалі.

Беларускае пасольства ў В'етнаме арганізавала пошукавыя мерапрыемствы пры садзейнічанні сілавых і дыпламатычных структур краін В'етнама і Тайланда. Да аперацыі таксама былі падключаныя апараты ганаровых консульстваў Рэспублікі ў Янгоне і Бангкоку.

Чытайце таксама:

Беларускі пасол расказаў, што чуваць пра беларуску, якая знікла ў М'янме

Скам-фабрыкі ў М'янме — што гэта і як працуюць. На адну з такіх, верагодна, вывезлі і беларуску Веру

Што вядома пра 26‑гадовую беларуску Веру, якую прадалі на органы ў М'янму

Расійская мадэль расказала, што беларуску Веру прадалі на органы ў М’янме і спалілі цела

Каментары да артыкула