БЕЛ Ł РУС

Грыбы, журавіны, агародніна. Белкаапсаюз расказаў, колькі можна зарабіць на продажы ўраджаю

16.10.2025 / 11:1

Nashaniva.com

Якую сельскагаспадарчую, дзікарослую прадукцыю і па якіх цэнах прымаюць у насельніцтва нарыхтоўчыя арганізацыі спажывецкай кааперацыі, начальнік упраўлення нарыхтовак і знешнеэканамічнай дзейнасці Белкаапсаюза Аляксей Сіроцін расказаў БЕЛТА.

Фота: vecteezy.com

«Закупачныя цэны на прадукцыю ўстанаўліваюцца зыходзячы з кан'юнктуры рынку, якасці прадукцыі, сорту, памеру, рынкаў збыту і далейшых напрамкаў выкарыстання, а таксама іншых фактараў», — расказаў Аляксей Сіроцін.

Так, з 10 кастрычніка бульбу прымаюць па Br0,5-0,7 за кг,

таматы — па Br2-3,5 за кг (у залежнасці ад віду і сорту),

капусту — па Br0,4-0,7 за кг,

буракі — па Br0,5-0,8 за кг,

моркву — па Br0,6-0,9 за кг,

цыбулю — па Br0,7-1,1 за кг,

часнок — па Br6-8,5 за кг,

грыбы (апенькі, маслякі, грузды і інш.) — па Br1, 5‑5 за кг,

журавіны — па Br7, 5‑11 за кг,

яблыкі — па 2,5-3,5 за кг (для прамысловай перапрацоўкі — па Br0,3-0,4 за кг).

Па даных на 13 кастрычніка, закуплена бульбы 9,8 тыс. т (у тым ліку ў насельніцтва 4,4 тыс. т), яблыкаў — 11,9 тыс. т (у тым ліку ў насельніцтва 10,5 тыс. т), агуркоў — 3,6 тыс. т (у тым ліку ў насельніцтва — 2,6 тыс. т), таматаў — 2,6 тыс. т (у тым ліку ў насельніцтва — 1,8 тыс. т), капусты — 5,6 тыс. т (у тым ліку ў насельніцтва — 4,8 тыс. т), збожжа — 23,9 тыс. т, беларускіх кавуноў — 197 т, пладоў костачкавых — 70 т, грыбоў — 23,5 т, брусніц і журавін — 86,3 т.

Чытайце таксама:

У Белкаапсаюзе расказалі, як закупляюць бульбу ад насельніцтва

Буйны пастаўшчык гаспадарчых тавараў і посуду будуе новую сетку крамаў у Мінску

Якія праблемы грамадства мог бы вырашыць Турчын, калі б ён быў лібералам у цэнтры сістэмы? І ці мог бы?

Каментары да артыкула