Міністарка абароны Літвы: Беларусь — свядомы і актыўны ўдзельнік банды
Міністарка абароны Літвы Давіле Шакалене падчас сустрэчы міністраў абароны краін НАТА скептычна выказалася адносна магчымасці ўдзелу афіцыйнага Мінска ў мірных перамовах аб расійска-ўкраінскай вайне.
Давіле Шакалене. Фота: Reform.news
«Беларусь вельмі актыўна супрацоўнічае з Расіяй у агрэсіі супраць Украіны… Давайце ўспомнім пра ўкраінскіх дзяцей, якія былі выкрадзеныя з Украіны. Беларусь вяртала іх Украіне? Не! Іх перадавалі Расіі. Беларусь — свядомы і актыўны ўдзельнік банды», — сказала Давіле Шакалене ў адказ на пытанне журналіста Reform.news пра жаданне беларускіх уладаў узяць удзел у магчымых мірных перамовах.
Сустрэча міністраў абароны 32 краін — членаў НАТА праходзіць у Бруселі 14‑15 кастрычніка.
Чытайце таксама:
Офіс Ціханоўскай сапраўды разглядае пераезд у іншую краіну. Найперш — у Польшчу
«ЗША хочуць нармалізацыі літоўска-беларускіх адносін. Адсюль і рухі з офісам Ціханоўскай»
Пазняк папярэдзіў пра агентаў сярод вызваленых палітвязняў і парадаваўся праблемам Ціханоўскай