БЕЛ Ł РУС

У Магілёве зрабілі дыяганальны пешаходны пераход

15.10.2025 / 18:25

Nashaniva.com

У Магілёве на скрыжаванні вуліц Ленінскай і Ціміразеўскай з’явіўся дыяганальны пешаходны пераход. Цяпер пешаходы тут могуць пераходзіць скрыжаванне па дыяганалі, а не спачатку адну, а потым другую вуліцу.

Як паведамілі ў ДАІ Магілёўшчыны, галоўная перавага новага пераходу — асобная пешаходная фаза святлафора, якая выключае канфлікты паміж аўтамабілямі і пешаходамі.

Такі спосаб пераходу дазваляе ашчаджаць час і робіць рух больш бяспечным. Пры гэтым інспектары нагадваюць: пераходзіць дарогу трэба толькі ў вызначаных месцах і пераканаўшыся, што гэта бяспечна, а ў цёмны час сутак неабходна мець святлоадбівальныя элементы.

Чытайце таксама:

Чаму планаванне падарожжаў з ChatGPT ці Gemini небяспечнае

Мост з вуліцы Маскоўскай на плошчу Незалежнасці ў Мінску адкрыюць раней запланаванага

На трасе каля Мінска заўважылі арыгінальны дарожны знак ФОТАФАКТ

Кіроўца паказаў, як праязджаць новую алмазную развязку ў Мінску. У гледачоў узніклі пытанні

Каментары да артыкула