Новая аблава: затрымалі дзясяткі сваякоў палітвязняў і тых, хто ім дапамагаў — што вядома
Пра першых затрыманых «Нашай Ніве» стала вядома 12 кастрычніка.
Ілюстрацыйнае фота з архіва «Нашай Нівы»
Нам стала вядома пра затрыманні сваякоў палітвязняў ды людзей, якія самі пацярпелі ад рэпрэсіяў, а таксама тых, хто сам дапамагаў пацярпелым.
Некаторых аб'ядноўвае таксама тое, што яны параўнальна нядаўна атрымлівалі дапамогу.
Некаторых з затрыманых пасля допытаў адпусцілі, лёс іншых невядомы. Лік затрыманых, па нашай інфармацыі, ідзе на дзясяткі.
Гэтая хваля затрыманняў па сваім тыпе нагадвае хапун 2024 года, калі за дапамогу палітвязням і іх сем'ям ці атрыманне такой дапамогі адначасова затрымалі каля тысячы беларусаў.