БЕЛ Ł РУС

Сікорскі: Вайну ва Украіне спыніць прасцей, чым канфлікт на Блізкім Усходзе

14.10.2025 / 19:42

Nashaniva.com

Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі на прэс-канферэнцыі сказаў, што канец поўнамаштабнаму расійскаму ўварванню ва Украіну можа пакласці адзін тэлефонны званок, піша «Еўрапейская праўда».

Радаслаў Сікорскі. Фота: AP Photo/Matthias Schrader

На думку Радаслава Сікорскага, для заканчэння вайны ва Украіне патрэбныя толькі рашэнне Уладзіміра Пуціна аб вывадзе расійскіх войскаў і яго званок кіраўніку расійскага Генштаба Валерыю Герасімаву.

Менавіта таму, дадаў кіраўнік польскага МЗС, развязанне канфлікту ва Украіне прасцейшае, чым заканчэнне вайны на Блізкім Усходзе.

На пытанне, ці растуць шанцы на званок Пуціна Герасімаву, Сікорскі адказаў, што «яны растуць, калі расійская эканоміка пачынае тармазіць».

«Украіна паказала, што ўжо 10 гадоў стрымлівае Пуціна на Данбасе. Пуцін не выйграе. Трэба паказаць, што мы гатовыя падтрымліваць Украіну ў сярэднетэрміновай перспектыве, і рэалізаваць нашы заходнія санкцыі ў дачыненні да расійскай нафты, газу і тэхналогій», — дадаў ён.

Чытайце таксама:

Сікорскі пра інтэрв'ю Меркель: Канцлерка забылася, чым займаўся яе ўрад

Сікорскі — Расіі: Пасля не ныйце. Мы вас папярэдзілі

Трамп: Турцыя можа дапамагчы скончыць вайну ва Украіне

Трамп у Кнэсеце: Пасля столькіх год войнаў рэгіён спакойны

Каментары да артыкула