БЕЛ Ł РУС

Гродзенскія лялечнікі паставілі душэўны спектакль. У Вільні ён прайшоў з аншлагам

13.10.2025 / 23:11

Nashaniva.com

«Сумны суп» — прыклад добрага прафесійнага спектакля. І гэта вельмі істотна ў сітуацыі, калі агульны ўзровень, на жаль, зніжаецца, піша ў фэйсбуку журналіст і тэатрал Дзяніс Марціновіч.

У суботу ў фармаце фестывалю «Прадмова» паказалі спектакль «Сумны суп». Яго прывёз тэатр з Беластоку «Прыехалі», які стварылі гродзенскія лялечнікі. Гэта цудоўная ідэя — паказаць падчас літаратурнага фестывалю тэатральны праект. Прычым не абы які, а запатрабаваны.

Пакуль на асноўнай пляцоўцы ішлі свае імпрэзы, у Беларускім музеі Луцкевіча назіраўся аншлаг. Бачна, што ў Вільні існуе попыт на дзіцячыя спектаклі (у тым ліку, беларускамоўныя).

«Сумны суп» створаны на аснове аднайменнага твору Вольгі Гапеевай. Зрэшты, з кнігі, якую я пагартаў ужо пасля спектакля, узята толькі першая гісторыя — уласна пра суп. Астатнія, відаць, з іншых твораў пісьменніцы.

На «сцэне» — памяшканне для паказаў спецыяльна не прыстасаванае, але выкарыстоўвацца добра, — два акцёры: Александр Енджыеўскі і Настасся Суханосік. Іх героі захрасаюць ў ліфце і ў чаканні дапамогі пачынаюць разыгрываць гісторыі, пераўвасабляючыся ў самых разнастайных героў. Гэта зроблена вынаходліва і арыгінальна.

Акцёры добра трымаюць увагу аўдыторыі, узаемадзейнічаючы як з дарослымі, так і з дзецьмі. Прычым па-майстэрску пераключаючы ўвагу з адных на другіх — сумаваць нікому не даводзіцца. Нават тэмы, якія апошнім часам на слыху, гучаць мінімальна, на іх не робіцца акцэнт.

Гэта прыклад добрага прафесійнага спектакля. І гэта вельмі істотна ў сітуацыі, калі агульны ўзровень, на жаль, зніжаецца.

Для дзяцей жа гэта магчымасць пачуць і атрымаць правільны меседж пра тое, што трэба захоўваць свою адметнасць і індывідуальнасць, не трэба рабіцца часткай натоўпу, а сітуацыю заўжды магчыма змяніць.

Чытайце таксама:

Наста Базар паступіла на праграму Каліноўскага і хоча стаць сацыялагіняй: «Вучоба пасля 40 гадоў — своеасаблівы эліксір маладосці»

Гамяльчанка пацікавілася, чаму з абласнога тэатра не здымаюць чырвона-зялёны дэкор, хаця святы мінулі — і тут панеслася

«Пераапрануўся ў амапаўца і дырыжыраваў чорнай дубінкай». Адзін з заснавальнікаў «Вольнага хору» — пра акцыі ў гандлёвых цэнтрах у 2020‑м і працу ў філармоніі ў Літве

Каментары да артыкула