БЕЛ Ł РУС

Азараў шукае беларусаў з вопытам сачэння і падслухоўвання

13.10.2025 / 21:18

Nashaniva.com

Аляксандр Азараў, кіраўнік арганізацыі Bypol і ўладальнік дэтэктыўнага агенцтва «Рэкс», даў у сацсетках аб'яву аб пошуку людзей, якія маюць даволі спецыфічныя кваліфікацыі.

Аляксандр Азараў

«Шукаю беларусаў з вопытам правядзення вонкавага назірання, а таксама ўстаноўкі і эксплуатацыі тэхнічных сродкаў для схаванай фіксацыі гуку і відэавыявы», — напісаў Аляксандр Азараў.

Навошта такія кадры патрабуюцца, Азараў не ўдакладніў. Магчыма, ён хоча ім прапанаваць працу ў дэтэктыўным агенцтве «Рэкс», створаным сёлета вясной у Варшаве.

Як расказваў сам Азараў, ягоная кампанія збіралася выкрываць праслухоўванне ў памяшканнях, аўтамабілях і тэлефонах, кансультаваць у галіне бяспекі, прадаваць і здаваць у арэнду спецтэхніку, дзеліцца суразмоўца.

«Магчымы збор доказаў па крымінальных і грамадзянскіх справах, праверка інфармацыі, розных фактаў, пошук людзей, у тым ліку родных і продкаў. Будзем займацца і праверкай бізнес-партнёраў і патэнцыйных працаўнікоў. Яшчэ можам зрабіць абследаванне мясцовасці. У нашыя кампетэнцыі ўваходзяць і сямейна-шлюбныя справы, звязаныя з выкрыццём здрады ці апекай над дзецьмі», — расказваў ён у інтэрв'ю.

Чытайце таксама:

Азараў адкрыў у Варшаве дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс»

Азараў расказаў, чым будзе займацца яго дэтэктыўнае бюро «Рэкс»

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв

Азараў: Фатограф-агент Мішчук працаваў у АBBA, бываў дома ў многіх актывістаў, аднаго з бізнэсменаў пасадзілі пасля фотасесіі

Азараў: Каханак Мельнікавай браў удзел у правакацыі з Азаронкам і быў узнагароджаны

Каментары да артыкула