Лукашэнка ў Душанбэ не хадзіў на кароткую прагулку з лідарамі краін СНД
Як вынікае з фотасправаздач лідараў краін СНД, Аляксандр Лукашэнка прапусціў прагулку па тэрыторыі ўрадавай рэзідэнцыі ў Душанбэ. Прагулка 9 кастрычніка была часткай нефармальнай вячэры саміту СНД, але Лукашэнка парушыў традыцыю, не з'явіўшыся на ёй, заўважыла «Салідарнасць».
Пры гэтым, як падкрэслівае прэс-служба прэзідэнта Таджыкістана Эмамалі Рахмона, прагулка была кароткай. Пасля яе адбыўся прыём ад імя Рахмона — прасцей кажучы, вячэра. На ім Лукашэнка ўжо з'явіўся.
Можна меркаваць, што на прагулку Лукашэнка не пайшоў праз праблемы са здароўем — вядома, што яму з-за праблем з суставам бывае цяжка хадзіць.
Чытайце таксама:
Лукашэнка абурыўся, што Нобелеўскую прэмію далі не Трампу
Лукашэнка возьме ўдзел у нефармальнай сустрэчы лідараў СНД
Пуцін і Аліеў абняліся пасля сустрэчы на саміце ў Душанбэ
Пуцін сустрэўся з Аліевым і апраўдваўся за збіццё самалёта азербайджанскіх авіяліній