БЕЛ Ł РУС

Вячорка: Офіс Ціханоўскай пераедзе ў Польшчу? Не хацеў бы спекуляваць на гэтую тэму

11.10.2025 / 19:12

Nashaniva.com

У Офісе Святланы Ціханоўскай пакуль не пацвярджаюць намер пераехаць у Польшчу пасля паніжэння ўзроўню аховы ў Літве, піша Rzeczpospolita.

Франак Вячорка. Фота: LookByMedia

Дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка адказаў на пытанне, ці збіраецца Офіс перабірацца ў Польшчу.

«Пакуль мы павінны разабрацца ў сітуацыі ў Вільні. Не хацеў бы спекуляваць на гэтую тэму», — адзначыў Вячорка.

Дарадца Ціханоўскай расказаў, што рашэнне літоўскіх уладаў панізіць статус аховы стала для ўсіх нечаканасцю.

«Мы не чакалі рашэння аб зніжэнні ўзроўню аховы. Гэта непасрэдна ўплывае на функцыянаванне ўсяго Офіса. Мы не можам гэтага зразумець. Нішто не сведчыць пра тое, што рызыка зменшылася, наадварот — мы атрымліваем пагрозы, ёсць спробы сачэння, а незнаёмыя людзі некалькі разоў спрабавалі пранікнуць у офіс.

Мы знаходзімся пад прыцэлам спецслужбаў Лукашэнкі. Дзякуючы Літве і яе службам на працягу пяці гадоў у нас не было ніводнага сур'ёзнага інцыдэнту. Мы занепакоеныя бяспекай нашай каманды», — сказаў Вячорка.

Ён дадаў, што ўлады не далі камандзе Ціханоўскай часу на адаптацыю.

«Рашэнне стала для нас нечаканасцю, і нам не далі часу на адаптацыю. Мы чакаем падрабязнай інфармацыі ад літоўскага боку, на аснове якой будзем прымаць рашэнні адносна далейшых дзеянняў. Як бы там ні было, мы ёсць і будзем заўсёды ўдзячныя Літве», — запэўніў Вячорка.

Тым часам польскі ўрад не пацвердзіў інфармацыю пра тое, што рыхтуецца пераезд офіса ў Польшчу. 

Чытайце таксама:

Літоўскі дэпутат: Офіс Ціханоўскай працуе не за літоўскі кошт, мы ўсяго толькі забяспечвалі ахову

Літва знізіла ўзровень фізічнай аховы Святланы Ціханоўскай

У Офісе Ціханоўскай пракаментавалі рашэнне знізіць узровень яе фізічнай аховы ў Літве

Былы кіраўнік МЗС Літвы раскрытыкаваў паніжэнне ўзроўню аховы Ціханоўскай

Прэм'ер-міністр Літвы: Узровень аховы Ціханоўскай скарэкціраваны з улікам узроўню пагроз

Праца фізічнага офіса Ціханоўскай у Вільні часова прыпынена

Каментары да артыкула