БЕЛ Ł РУС

Сабаленка прайграла ў паўфінале турніру ва Ухані. Чацвёртага тытула не будзе

11.10.2025 / 16:22

Nashaniva.com

Серыя перамог беларускі на гэтым турніры перарвалася на адзнацы ў 20.

Арына Сабаленка. Фота: Robert Prange / Getty Images

Першая ракетка свету Арына Сабаленка прайграла ў паўфінале прэстыжнага турніру ва Ухані. Беларуска саступіла шостай ракетцы свету з ЗША Джэсіцы Пегуле — 6:2, 4:6, 6:7.

Беларуская тэнісістка перамагала на гэтым турніры тры разы запар: ў 2018, 2019 гадах да пандэміі і ў 2024 годзе. Але цяпер абараніць тытул не змагла.

Цікава, што ў чвэрцьфінале Сабаленка атрымала 20‑ю перамогу запар на гэтым турніры. З 1990‑х такія серыі ўдаваліся толькі легендам Моніцы Селеш і Штэфі Граф, а таксама экс-першай ракетцы свету Каралін Вазняцкі.

Сабаленка ўжо дакладна скончыць год на першым месцы ў сусветным рэйтынгу. Гэтая параза ёй не перашкодзіць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула