БЕЛ Ł РУС

Венесуэльская лаўрэатка Нобелеўскай прэміі міру прысвяціла яе свайму народу і Дональду Трампу

10.10.2025 / 21:42

Nashaniva.com

Лідарка венесуэльскай апазіцыі Марыя Карына Мачада, якой сёння прысудзілі Нобелеўскую прэмію міру, прысвяціла атрыманне ўзнагароды народу Венесуэлы і прэзідэнту ЗША Дональду Трампу.

Марыя Карына Мачада. Фота: Jesus Vargas/Getty Images

«Я прысвячаю гэтую ўзнагароду пакутнаму народу Венесуэлы і прэзідэнту Трампу за яго рашучую падтрымку нашай справы!» — напісала палітык у сацсетцы X.

Таксама Мачада заявіла, што разлічвае на падтрымку Венесуэлы з боку прэзідэнта ЗША для дасягнення свабоды і дэмакратыі.

Чытайце таксама:

Дзярждэп і разведка ЗША прапануюць Трампу сілай памяняць уладу ў Венесуэле

Трамп: Вашынгтон не рыхтуецца да зрынання Мадуры

ЗША падрыхтавалі авіяцыю для ўдару па наркакартэлях у Венесуэле

Кіраўнік Пентагона заявіў пра гатоўнасць да аперацыі па зрынанні Нікаласа Мадура

ЗША сабралі цэлую флатылію каля берагоў Венесуэлы

Каментары да артыкула