БЕЛ Ł РУС

«Ставяць палітыку вышэй за мір». У Белым доме пракаментавалі рашэнне Нобелеўскага камітэта даць прэмію не Трампу

10.10.2025 / 17:21

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп працягне заключаць мірныя пагадненні і спыняць войны, хоць яму і не далі сёлета Нобелеўскую прэмію міру, заявіў памочнік прэзідэнта ЗША і дырэктар па камунікацыях Белага дома Стывен Чунг у сацсетцы X, каментуючы рашэнне Нобелеўскага камітэта.

Дональд Трамп. Фота: Alex Brandon / AP

«У яго сэрца гуманіста, і ніколі не будзе нікога, хто, падобна яму, мог бы зрушыць горы адной толькі сілай волі», — напісаў Чунг.

Што да Нобелеўскага камітэта, які замест Трампа ўганараваў лідарку венесуэльскай апазіцыі Марыю Карыну Мачада, то, як падкрэслівае Стывен Чунг:

«Нобелеўскі камітэт даказаў, што ставіць палітыку вышэй за мір».

Чытайце таксама:

Ціханоўская павіншавала Марыю Карыну Мачада з Нобелеўскай прэміяй міру

Нобелеўскую прэмію міру атрымала лідарка венесуэльскай апазіцыі Марыя Карына Мачада

«Людзей прымушалі думаць, што нічога ніколі не зменіцца». Хто такі антыкамуніст Ласла Краснагаркаі, які атрымаў Нобелеўскую прэмію па літаратуры?

Каментары да артыкула