Гурт «Тэхналогія» ўсё ж выступіць у Плешчаніцах
Афіша з новым анонсам канцэрта папулярнага ў першай палове 1990‑х гурта «Тэхналогія» з'явілася ў мясцовым пабліку ў інстаграме.
Цяпер паведамляецца, што гурт выступіць у гарадскім пасёлку Лагойскага раёна 18 кастрычніка ў 18:00 у рамках свята «Плешчаніцкі кірмаш». У якасці лакацыі абраны мясцовы стадыён «Юнацтва».
Выступленне гурта пераносілася па нявысветленых прычынах. Першапачаткова гаворка ішла пра тое, што прыезд «Тэхналогіі» аплаціў IT-бізнэсовец Аляксандр Хоміч з мясцовымі каранямі, якога ў Плешчаніцах усе называюць «мецэнатам». Цяпер на афішы пазначаная кампанія ASTON, якая таксама звязаная з іменем гэтага бізнэсмена, піша «Анлайнер».
Чытайце таксама:
Выступ гурта «Тэхналогія», які планаваўся сёння ў Плешчаніцах, адменены
У Клецкім раёне на Дажынкі зладзілі шэсце па вёсцы. Здалёк яно нагадвала пахавальную працэсію ВІДЭА