Пуцін і Аліеў абняліся пасля сустрэчы на саміце ў Душанбэ
Сёння стала вядома, што вызвалены выканаўчы дырэктар «Sputnik Азербайджан» Ігар Картавых, арыштаваны раней у Баку.
Скрыншот відэа РІА Навіны
Прэзідэнты Расіі і Азербайджана абняліся на нефармальнай сустрэчы лідараў краін СНД пасля перамоваў у Душанбэ, паведамляе РІА Навіны.
Напружанасць у адносінах Расіі і Азербайжана ўзнікла пасля таго як расійскія сродкі СПА пацэлілі ў азербайджанскі самалёт 25 снежня 2024 года, што прывяло да яго катастрофы, а потым пасля затрыманняў улетку ў Расіі прадстаўнікоў азербаджанскай дыяспары. У Баку адказалі закрыццём рускіх дамоў.
Сёння стала вядома, што вызвалены выканаўчы дырэктар «Sputnik Азербайджан» Ігар Картавых, арыштаваны раней у Баку, паведаміў «Коммерсант». Перамовы праходзілі перш за ўсё на ўзроўні памочнікаў прэзідэнта. Юрый Ушакоў працаваў непасрэдна з азербайджанскім калегам Хікметам Гаджыевым, а рашэнне было прынята напярэдадні сустрэчы Уладзіміра Пуціна і Ільхама Аліева ў Душанбэ.
У сваю чаргу, расійскі бок вызваліў аднаго з затрыманых на тэрыторыі Расіі грамадзян Азербайджана.
Чытайце таксама:
Пуцін сустрэўся з Аліевым і апраўдваўся за збіццё самалёта азербайджанскіх авіяліній
Пуцін і Аліеў сустрэліся ў Кітаі, але сустрэча была халоднай
Расія мінулай ноччу зноў атакавала «шахедамі» азербайджанскую нафтабазу
Расію падазраюць у дыверсіі — забруджванні азербайджанскай нафты для Еўропы