Яшчэ адзін банк знізіў стаўкі па крэдытах на новабудоўлі
З 10 кастрычніка Белінвестбанк зніжае стаўку па крэдыце на новабудоўлі.
Фота: Realt.by
З 10 кастрычніка Белінвестбанк зніжае стаўку па крэдыце на новабудоўлі. На гэта звярнуў увагу Realt.
Так, з 10 кастрычніка замест 15,5% гадавых стаўка знізіцца да 14,9%. Пачатковы ўзнос — ад 10%, пры гэтым крэдытуюць на 10 або ад 15 да 20 гадоў.
Нагадаем, з 1 кастрычніка стаўкі па крэдытах на будаўніцтва і набыццё жылля на месяц знізіў Беларусбанк.
Як адзначаюць аналітыкі Realt, у Белінвестбанку каэфіцыент плацежаздольнасці — 0,9%, а ў Беларусбанку гэты паказчык — 0,7%. Гэта азначае, што пры аднолькавым даходзе сума крэдыту ў Белінвестбанку будзе вышэйшай.
Паводле меркавання эксперта па жылой нерухомасці Наталлі Літоўскай, не выключана, што на фоне зніжэння ставак новабудоўлі будуць вымушаныя даражэць.
Чытайце таксама:
Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы
Чаму Беларусбанк рэзка знізіў стаўкі па іпатэцы і як гэта паўплывае на рынак нерухомасці?
Грошай няма, але хачу кватэру. Што прапануе банк па новай акцыйнай стаўцы?