БЕЛ Ł РУС

Па трасе М1 везлі гіганцкага зубра. TikTok гадае, куды ён накіроўваецца

9.10.2025 / 19:20

Nashaniva.com

Відэа з гіганцкай фігурай зубра, якую перавозілі па трасе М1, за суткі набрала ў тыктоку больш за 160 тысяч праглядаў. Карыстальнікі абмяркоўваюць, куды менавіта вязуць незвычайную скульптуру і хто стварыў такую работу, піша выданне «Першы».

Скрыншот з відэа

На кадрах відаць, як па трасе М1 вязуць вялізнага металічнага зубра, сабранага з запчастак і ліставога жалеза. Відэа імгненна стала вірусным, а каментатары не стрымлівалі эмоцый.

«Гэтыя статуі з металу і розных запчастак — проста космас! А той, хто іх робіць, сапраўдны майстар сваёй справы! Брава!», — піша адзін з карыстальнікаў.

@dmitriy.yemelyane #зубрхочетврек ♬ оригинальный звук - Danya_Sanchez

Іншыя дадаюць:

«Адно пытанне: дзе яго паставяць?»;

«У Грэцыі быў траянскі конь, а тут — мега быкі, як з гульні Horizon!»;

«Нерэальна крута!!!»;

«У нас такі толькі мядзведзь стаіць на запраўцы!»

Некаторыя гледачы выказалі здагадку, што фігура прызначаная для Баранавіцкага аўтаагрэгатнага завода, дзе раней ужо ставілі буйныя арт-аб'екты з металу.

Чытайце таксама:

Зубр на трасе М1 будзе не толькі падмігваць, але і выпускаць пару

Гамяльчанка пацікавілася, чаму з абласнога тэатра не здымаюць чырвона-зялёны дэкор, хаця святы мінулі — і тут панеслася

У Ашмянах з’явіліся незвычайныя лаўкі — на валунах

У Белаазёрску адкрылі помнік беларускай крэветцы

Каментары да артыкула