БЕЛ Ł РУС

Некаторыя іпэшнікі з новага года не змогуць гандляваць праз маркетплэйсы

9.10.2025 / 18:6

Nashaniva.com

З 2026 года не змогуць прадаваць тавары на маркетплэйсах індывідуальныя прадпрымальнікі, дзейнасць якіх будзе прызнаная аптовым гандлем. Пра гэта паведаміла Міністэрства эканомікі ў сувязі з новымі правіламі вядзення аптовага гандлю, піша «Экономическая газета».

Фота: Maksim Konstantinov / SOPA Images / LightRocket via Getty Images

Паводле тлумачэння ведамства, індывідуальныя прадпрымальнікі змогуць прадаваць на маркетплэйсах толькі ў тым выпадку, калі гэта тавары ўласнай вытворчасці. Калі ж прадпрымальнік проста перапрадае чужыя тавары, то гэта будзе лічыцца аптовым гандлем — а ён не ўваходзіць у пералік відаў дзейнасці, дазволеных для ІП з 2026 года.

Такім чынам, напрыклад, вырабляць і прадаваць уласную прадукцыю праз Wildberries можна будзе і надалей, а вось прадаваць купленыя тавары — ужо нельга.

Згодна з законам ад 22 красавіка 2024 года, індывідуальныя прадпрымальнікі змогуць займацца толькі тымі відамі дзейнасці, якія ўключаныя ў афіцыйны пералік. Парушэнне гэтага патрабавання пасля 1 студзеня 2026 года будзе лічыцца незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасцю і карацца штрафам або канфіскацыяй да 100% атрыманага даходу.

Чытайце таксама:

Беларускім іпэшнікам упершыню за апошнія гады думаюць палегчыць умовы працы. Што плануюць змяніць

Мінскі іпэшнік, які пісаў ананімкі на канкурэнтаў, аказаўся дырэктарам турфірмы, якая не давезла турыстаў у Рыгу

Мінімальную пенсію беларускага іпэшніка назвалі ў Мінпрацы. Гэта маленькія грошы

Новыя стаўкі падаткаў у 2025 годзе. Колькі і за што давядзецца плаціць?

Каментары да артыкула