БЕЛ Ł РУС

У Беларусі забароняць пазыкі з закладам адзінага жылля

9.10.2025 / 17:36

Nashaniva.com

Законапраект «Аб змяненні законаў па пытаннях выдачы пазык», зацверджаны Саветам Рэспублікі 7 кастрычніка, уключае адпаведныя змены ў Грамадзянскі кодэкс. Імі прадугледжаная забарона браць у заклад адзінае жыллё пры атрыманні пазыкі, піша БелТА.

Фота ілюстрацыйнае

Як тлумачаць у Нацыянальным банку, мэта — абараніць грамадзян, асабліва пенсіянераў і шматдзетныя сем’і, ад рызыкі страты адзінага жылога памяшкання з-за непаслядоўнасці або нізкай фінансавай пісьменнасці. Законапраект забараняе выкарыстоўваць адзінае жыллё ці яго долю ў якасці закладу, уключаючы гаспадарчыя пабудовы.

Акрамя таго, забараняецца заключаць пазыкі паміж фізічнымі асобамі, калі крэдытор — юрыдычная асоба, якая не з’яўляецца мікрафінансавай арганізацыяй, або індывідуальны прадпрымальнік, а пазычальнік — фізічная асоба. Таксама прапануецца забарона на выдачу пазыкаў у замежнай валюце, акрамя выпадкаў паміж сваякамі.

Заканадаўчыя змены таксама прадугледжваюць недапушчэнне абцяжарвальных умоў у дамовах пазыкі, напрыклад, аўтаматычнага павышэння працэнтаў пры невыкананні пазычальнікам умоў. На думку ўладаў, гэта дазволіць узмацніць абарону правоў грамадзян і знізіць рызыку нядобрасумленных практык на фінансавым рынку.

Чытайце таксама:

Памянялі законы, якія тычацца выдачы мікрапазык

У Беларусі расце запазычанасць насельніцтва па банкаўскіх крэдытах

У Беларусі ўводзяць новыя валютныя абмежаванні

У Беларусі пашырылі спіс відаў дзяржаўнай фінансавай падтрымкі

Каментары да артыкула