БЕЛ Ł РУС

За што сёння далі Нобеля па хіміі?

8.10.2025 / 13:46

Nashaniva.com

Нобелеўскую прэмію па хіміі прысудзілі за распрацоўку новых металаарганічных злучэнняў. Яе падзялілі японец Сусуму Кітагава, брытанец Рычард Робсан і іарданец Амар М. Ягі.

Навукоўцы стварылі малекулярныя канструкцыі з вялікімі прасторамі, праз якія могуць праходзіць газы і іншыя хімічныя рэчывы, піша Бі-бі-сі.

Гэтыя канструкцыі, так званыя металаарганічныя каркасы, могуць выкарыстоўвацца для збору вады з паветра ў пустыні, захопу вуглякіслага газу, захоўвання таксічных газаў або каталізу хімічных рэакцый.

Сусуму Кітагава нарадзіўся ў 1951 годзе ў Кіёта. Атрымаў ступень доктара Універсітэта Кіёта ў 1979 годзе, прафесар гэтага ўніверсітэта.

Рычард Робсан нарадзіўся ў 1937 годзе ў брытанскім Гласберне. Доктарскую ступень атрымаў у 1962 годзе ў Оксфардскім універсітэце, ён прафесар Мельбурнскага ўніверсітэта.

Амар М. Ягі нарадзіўся ў 1965 годзе ў Амане (Іарданія). У 1990 годзе атрымаў доктарскую ступень ва Універсітэце Ілінойса ў Урбана-Шампэйн. Прафесар Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі.

Чытайце таксама:

Букмекеры назвалі двух галоўных фаварытаў на Нобеля па літаратуры

«Падумаў, што недзе побач мядзведзь». Нобелеўскаму лаўрэату ў лічбавым дэтоксе ўсё ж паведамілі пра ўзнагароду

Што гэта за загадкавы квантавы тунэль, за які сёння далі Нобеля?

Каментары да артыкула