БЕЛ Ł РУС

У Мінску прадалі карціну маладой мастачкі за 402 тысячы еўра

7.10.2025 / 20:34

Nashaniva.com

Адна з самых дарагіх прац, прадстаўленых на сайце artcenter.by, каштуе больш за 402 тысячы еўра. Побач з ёй ужо з’явілася пазнака «прададзена». Хто пакупнік — невядома.

Называецца карціна ў стылі абстракцыянізм «Расплаўлены сырок», яе памер — 76,5 на 36,5 сантыметра. У «Арт-цэнтры» пацвердзілі, што праца сапраўды прададзеная, паўтор яе немагчымы.

Карціна «Расплаўлены сырок»

Хто ж аўтар? Інфармацыі пра маладую мастачку Вераніку Татарыновіч зусім няшмат. На сайце анлайн-галерэі пазначана, што працуе маладая жанчына ў Мінску.

Вераніка Татарыновіч. Фота з сайта artcenter.by

Аўтарка малюе таксама пад псеўданімам Vera Tato — яе працы можна набыць таксама праз міжнародную анлайн-платформу artmajeur.com. Але кошты там зусім іншыя: ад 170 да 1670 еўра.

Скрыншот сайта artmajeur.com

Чытайце таксама:

У Парыжы знайшлі карціну Рубенса, якая лічылася зніклай

У Аргенціне сямейная пара вярнула карціну, скрадзеную нацыстамі. Хоць і не хацела гэтага рабіць

«Шэдэўры Малевіча» з-пад матраца пенсіянеркі. Кур'ёз у свеце мастацтва

Каго прызналі найлепшымі мастакамі Беларусі 2025 года? Вось як выглядаюць іх творы

Каментары да артыкула