БЕЛ Ł РУС

Праханаў напісаў кнігу пра Прыгожына і Пуціна, але ўлады яе не ацанілі

3.10.2025 / 22:0

Nashaniva.com

Расійскі пісьменнік і прапагандыст Аляксандр Праханаў нядаўна выдаў новы раман пад назвай «Лемнер», у якім цэнтральны персанаж створаны па матывах заснавальніка ПВК «Вагнер» Яўгена Прыгожына. Але распаўсюд яе ў Расіі фактычна забаранілі, піша The Moscow Times.

Аляксандр Праханаў. Фота: РИА-Новости

Найбольшую ўвагу ў рамане прыцягваюць урыўкі, дзе персанажу Леаніду Леанідавічу Траявідаву, у якім угадваецца вобраз Уладзіміра Пуціна, надаюцца вельмі эксцэнтрычныя і скандальныя рысы. Ён захоўвае целы ворагаў у кабінеце і наталяецца крывёй цнатлівіц.

«Раз у месяц Леанід Траявідаў амалоджваўся, цалкам мяняў кроў. З Пекіна яму дасылалі фарфоравую вазу з ружовымі п'яўкамі. Гэтых п'явак насычалі крывёй кітайскіх нявінніц. П'яўкі прысмоктваліся да ягонага цела, пілі ягоную стомленую кроў, уліваючы наўзамен цнатлівую свежасць. Укусы ружовых п'явак былі далікатныя, як пацалункі», — апісаў Праханаў асаблівасці кіраўніка расійскай дзяржавы.

2 кастрычніка кніга нечакана знікла з каталога ў інтэрнэт-кнігарні «Чытай-горад», а на маркетплэйсе Ozon было адзначана, што папяровыя асобнікі ўжо раскупленыя. Пры гэтым прэзентацыя рамана, прызначаная на 29 верасня ў Маскоўскім доме кнігі, таксама была адменена.

Сам Праханаў адрэагаваў на сітуацыю, заявіўшы, што прэзентацыю адмянілі «перапалоханыя ўладальнікі». Ён нават пакінуў адпаведны пост, але хутка яго выдаліў. Пазней у тэлеграм-канале Маскоўскага дома кнігі тлумачылі, што мерапрыемства адмянілі нібыта з меркаванняў бяспекі — каб пазбегнуць магчымых правакацый або нападаў на аўтара і чытачоў.

Літаратурны крытык Галіна Юзафовіч заўважыла, што сітуацыя паказальная: нават такі пісьменнік, як Праханаў, які лічыў, што яму дазволена свабодна разважаць на падобныя тэмы, сутыкнуўся з абмежаваннямі. Цэнзурная лодка, маўляў, для ўсіх адна.

Чытайце таксама:

Памёр расійскі прапагандыст Тыгран Кеасаян. Дзевяць месяцаў ён праляжаў у коме

Былога кіраўніка «фабрыкі троляў» Прыгожына ў Расіі прысудзілі да 10 гадоў калоніі строгага рэжыму

Ці сапраўды перасадка органаў падорыць неўміручасць? Вось што кажа медыцына пра планы Пуціна і Сі

Кітайскае тэлебачанне прымусіла Reuters выдаліць відэа, на якім Пуцін з Сі Цзіньпінам разважаюць пра неўміручасць

Пуцін і Сі абмяркоўвалі, як дажыць да 150 гадоў. Мікрафон быў не выключаны

Каментары да артыкула