БЕЛ Ł РУС

Geely пачынае вытворчасць прататыпаў аэратаксі

5.10.2025 / 9:35

Nashaniva.com

Даччыная кампанія кітайскага аўтамабільнага гіганта Geely — Aerofugia — пачала вытворчасць прататыпаў шасцімеснага электрычнага аэратаксі з вертыкальным узлётам і пасадкай. Кампанія яшчэ не пачала масавую вытворчасць, а на ўсю яе прадукцыю на год наперад ужо выстраілася чарга з пакупнікоў.

AE 200‑100. Фота: zgh.com

У свеце, дзе мабільнасць імкліва развіваецца, найбольшую ўвагу прыцягваюць аэратаксі. Гэтыя лятальныя апараты могуць вырашыць праблему гарадскіх затораў, забяспечыць хуткае рэагаванне ў надзвычайных сітуацыях і адкрыць новыя магчымасці для турызму. Да таго ж, яны значна больш экалагічныя ў параўнанні з традыцыйнымі верталётамі.

Як паведамляе Electrive.com, нядаўна кампанія Aerofugia Technology, даччыная кампанія аўтамабільнага гіганта Geely Group прадставіла мадэль AE 200‑100 — свой першы серыйны прататып электрычнага лятальнага апарата з вертыкальным узлётам і пасадкай (eVTOL), што дазваляе яму абыходзіцца без узлётна-пасадачнай паласы — дастаткова пляцоўкі памерам з верталётную.

Зборачная лінія размясцілася ў горадзе Чэнду, а сам апарат стаў першым пасажырскім eVTOL, распрацаваным у Кітаі.

Мадэль уражвае сваімі памерамі: даўжыня — 9 метраў, вышыня — 4,6 метра, размах крылаў — 14,5 метраў. Чатыры паваротныя вінты на крылах адказваюць за рух наперад падчас палёту. Чатыры нерухомыя пад'ёмныя ротары забяспечваюць вертыкальную цягу пры ўзлёце і гарантуюць стабільнае завісанне, нават калі адна з сістэм выйдзе з ладу.

The first large-scale manned eVTOL (electric vertical takeoff and landing aircraft) AE200-100 for low altitude travel was officially launched in Chengdu, Sichuan Province, September 29, 2025. (Photo by Liu Zhongjun/CNSPHOTO)#Sichuan #eVTOL #lowaltitudetravel #lowaltitudeeconomy pic.twitter.com/t0PrQrdGy6

— CNS Photo (@photo_cns) September 30, 2025

У AE 200‑100 можа размясціцца 6 чалавек (разам з пілотам). Максімальная ўзлётная вага: каля 2500 кілаграмаў. Яго крэйсерская хуткасць у 248 км/г і дальнасць у палёту ў 200 кіламетраў ідэальна падыходзіць для гарадскіх паветраных перавозак, нізкавышыннага турызму і экстранных выратавальных аперацый. Чакаецца, што яго эксплуатацыйныя выдаткі будуць значна ніжэйшымі, чым у традыцыйных верталётаў.

На шляху да масавай вытворчасці

Першыя выпрабавальныя палёты AE 200‑100 адбыліся яшчэ ў 2023 годзе, а ў маі 2025 года Aerofugia атрымала ад Упраўлення грамадзянскай авіяцыі Кітая сертыфікат на ажыццяўленне нерэгулярных пасажырскіх і турыстычных рэйсаў у паўднёва-заходнім рэгіёне краіны.

Пачатак вытворчасці прататыпаў азначае, што праект уступае ў завяршальную фазу сертыфікацыі лётнай прыдатнасці і з'яўляецца апошнім крокам перад запускам серыйнай вытворчасці, якая запланавана на 2026 год.

У адрозненне ад канкурэнтаў, якія робяць стаўку на цалкам аўтаномныя палёты, Aerofugia зрабіла разумны выбар на карысць бяспекі і звыкласці, уключыўшы ў экіпаж пілота.

Гэты падыход ужо знайшоў станоўчы водгук як у рэгулятараў, так і ў першых заказчыкаў: кампанія атрымала заказы на больш чым 1000 адзінак AE 200‑100 з Кітая і Тайланда. Вытворчыя магутнасці на першы год працы ўжо цалкам зарэзерваваныя.

З улікам рэформаў паветранай прасторы Кітая і магутнасцей Geely, Aerofugia мае ўсе шанцы заняць лідзіруючыя пазіцыі на рынку аэратаксі і паветранага турызму. Кампанія таксама плануе экспартаваць сваю прадукцыю ў краіны Паўднёва-Усходняй Азіі, Блізкага Усходу і Еўропы. Паглядзім, магчыма, у хуткім часе іх стануць збіраць і ў Беларусі.

Чытайце таксама:

Будучыня наступіла: Кітай плануе развіваць лятаючы беспілотны транспарт

Амерыканская кампанія паказала лятаючы аўтамабіль ВІДЭА

Кітайцы вырабілі рэальны самалёт-невідзімку. Гэта можа мець наступствы для балансу сілаў

Каментары да артыкула