БЕЛ Ł РУС

Беларус злавіў у гарадской сажалцы рыбку з Афрыкі

30.09.2025 / 8:26

Nashaniva.com

Адправіўшыся вечарам на адну з гарадскіх сажалак парыбачыць, жыхар Гомеля Аляксей Белавусаў, акрамя ратанаў-галавешак, злавіў зусім экзатычную для іхтыяфауны Беларусі рыбку, па знешнім выглядзе падобную на добра вядомага акварыумістам хеміхроміса-прыгажуна.

«Рыба не з нашых краёў, трапілася на кручок у сажалцы парку «Фестывальны». Пасля рыбалкі, вывучаючы інтэрнэт, зразумеў, што гэты від у прыярытэце жыве ў вадаёмах Заходняй Афрыкі і, хутчэй за ўсё, рыбка была выпушчаная ў сажалку адным з мясцовых акварыумістаў», — расказаў Аляксей парталу fishingby.com.

Рыбак папрасіў нагадаць людзям, што яны адказныя за тых, каго прыручылі, і што пазбаўляцца ад хатніх гадаванцаў шляхам выпускання іх на волю — не лепшае рашэнне як з маральнага пункту гледжання, так і для мясцовай экалогіі.

У адрозненне ад ратана-галавешкі, які паспяхова прыстасаваўся да мясцовых умоў, хеміхроміс-прыгажун не перажыў бы і першага сур'ёзнага пахаладання.

Чытайце таксама:

Рыбак на Мінскім моры злавіў двух здаравезных самоў. Адзін важыў 70 кілаграмаў, другі — крыху менш

«Праляцела шмат розных думак». Рыбак расказаў, як да яго ў эфір уварваўся лось

Жыхар Вілейкі злавіў сома вагой 44 кілаграмы — гэта рэкорд

Каментары да артыкула