БЕЛ Ł РУС

Ціханоўская: Рыторыка Трампа адносна Лукашэнкі непрыемная для нас, але яна дазваляе вызваляць людзей

29.09.2025 / 19:38

Nashaniva.com

Мяккі падыход прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ў зносінах з дыктатарамі цяпер распаўсюдзіўся і на Беларусь. Але, як сказала беларуская дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская ў інтэрв'ю выданню Politico, гэта не абавязкова кепска.

Святлана Ціханоўская ў Нью-Ёрку 23 верасня 2025 года. Фота: Riccardo Savi Getty Images for Concordia Annual Summit

«Калі гэтая рыторыка — вядома, яна непрыемная для нас — дапаможа вызваляць людзей, то гэта нармальна, — сказала Ціханоўская падчас сустрэчы з журналістам Politico каля Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку. — Прэзідэнт Трамп выкарыстоўвае гэтыя «морквачкі», каб дамагчыся вызвалення палітвязняў. Гэта яго транзакцыйны падыход да праблемы, і мы павінны скарыстаць гэты момант».

Хоць вяртанне Лукашэнкі на міжнародную арэну і засмучае ягоных беларускіх апанентаў, Ціханоўская, якая некалькі месяцаў таму заклікала Трампа «пакараць» мінскага аўтакрата, гаворыць, што цёплыя жэсты ўсё ж маюць сэнс, калі палітвязняў выпускаюць на свабоду.

У той жа час каманда Ціханоўскай цяпер лічыць, што найлепшыя магчымасці абараняць свабоду Беларусі цяпер мае Еўропа са сваёй цвёрдай пазіцыяй.

«Еўрапейскія санкцыі і цвёрдая, прынцыповая пазіцыя — гэта, мовай прэзідэнта Трампа, іх карты, — сказала Ціханоўская. — Цяпер прэзідэнт Трамп гуляе сваімі картамі, але еўрапейскія павінны быць выкарыстаныя для незваротных і паслядоўных змен у Беларусі».

Чытайце таксама:

Ціханоўская перахапіла Трампа ў кулуарах ААН і падзякавала за вызваленне палітвязняў

Ціханоўская павіншавала Санду з перамогай на парламенцкіх выбарах у Малдове

Ціханоўская ў Нью-Ёрку паразмаўляла з Каралем Наўроцкім ВІДЭА

Ціханоўская: Я вельмі радая, што пасажырскае злучэнне паміж Беларуссю і Польшчай адновіцца

Каментары да артыкула