БЕЛ Ł РУС

«Я займаюся гэтым». Джон Коўл пра вызваленне Алеся Бяляцкага

28.09.2025 / 17:17

Nashaniva.com

Перамоўнік Дональда Трампа Джон Коўл рэтвітнуў допіс Народнага антыкрызіснага ўпраўлення пра дзень народзінаў Алеся Бяляцкага, палітвязня і нобелеўскага лаўрэата, які той чарговы раз праводзіць за кратамі (25 верасня Бяляцкаму споўнілася 63 гады).

У тым допісе казалася пра неабходнасць хутчэйшага вызвалення Бяляцкага і іншых палітвязняў.

«Я займаюся гэтым!» — напісаў Коўл.

У адказ на пытанне ў твітары пра тое, калі можа выйсці на свабоду беларускі нобелеўскі лаўрэат, перамоўнік Трампа лаканічна паабяцаў: «Вельмі хутка».

Джон Коўл у Вільні. 11 верасня 2025 года. Фота: Наша Ніва

Джон Коўл некалькі разоў сустракаўся ў Мінску з Лукашэнкам. Пасля гэтых сустрэч былі вызвалены некалькі груп палітвязняў.

Чытайце таксама:

Лукашэнка: Амерыканская дэлегацыя ў нас рэгулярна тут бывае. Мы з імі вядзем пэўныя перамовы

Лукашэнка: без гальштука ў размовах з пасланнікамі Трампа, у гальштуку з расійскімі губернатарамі

Коўл: Мяч быў на нашым баку, мы павінны былі нешта зрабіць. Трамп хоча гэтых адносін

Каментары да артыкула