У «Спіс экстрэмістаў» дадалі Антона Матольку і яшчэ 32 чалавекі
26 верасня МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці», піша «Вясна».
Антон Матолька
Сярод іншых у спіс дадалі блогера Антона Матольку, а таксама шэсць чалавек, якіх асудзілі паводле «народнага» артыкула 342 КК, але вызвалілі ад адказнасці «ў сувязі з выхадам тэрміну прыцягнення».
Антона Матольку 3 чэрвеня завочна прысудзілі да 20 гадоў пазбаўлення волі. Ён абвінавачваўся ў здрадзе дзяржаве, арганізацыі масавых беспарадкаў і групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, закліках да захопу ўлады, дыкрэдытацыі Беларусі, абразе і паклёпе ў дачыненні да Лукашэнкі, распальванні варожасці і інш.
Цяпер у «спісе экстрэмістаў» 5817 прозвішчаў.
Чытайце таксама:
Мінскі гарадскі суд не вытрымлівае нагрузкі — не паспяваюць судзіць палітвязняў
Па «справе Гаюна» арыштавалі заснавальніка арт-вёскі на Гомельшчыне