БЕЛ Ł РУС

У Жабінцы сталі выпускаць цукар з пікантнымі дадаткамі

24.09.2025 / 23:29

Nashaniva.com

Жабінкаўскі цукровы завод стаў выпускаць новыя прадукты — цукар з карыцай і цукар з перцам. Ідэя належыць генеральнаму дырэктару прадпрыемства Аляксандру Познанскаму, які прапанаваў спалучыць традыцыйны прадукт з нечаканымі дабаўкамі.

Новыя віды цукру будуць выпускацца ў стыках (упакоўка па 300 грамаў) і хутка паступяць у продаж.

Вытворцы адзначаюць, што цукар з карыцай прызначаны для тых, хто аддае перавагу класіцы, а цукар з перцам— для аматараў эксперыментаў і незвычайных смакаў.

Чытайце таксама:

Тыктокер набраў паўмільёна праглядаў, запосціўшы лухту пра беларускі цукар

У Мінску пачалі прадаваць марозіва-халаднік. І як яно на смак?

У мінскай краме прадаюць «нарвежскі» сыр ад беларускага вытворцы па 160 рублёў за кілаграм

Каментары да артыкула