БЕЛ Ł РУС

Прызналі палітвязнямі яшчэ 5 чалавек

23.09.2025 / 19:11

Nashaniva.com

23 верасня праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 5 чалавек. Агульная колькасць людзей, якія на сёння прызнаныя ў Беларусі палітвязнямі, складае 1196 чалавек.

У спіс палітзняволеных былі дададзеныя наступныя прозвішчы:

Станіслаў Жарко, Міхаіл Сырыска, Яўген Дорахаў, Вольга Ціхановіч, Аляксандр Біндзей.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі, можна даведацца тут.

Спіс усіх палітвязняў Беларусі — тут.

Усяго на гэты момант палітвязнямі, паводле ацэнак праваабаронцаў, прызнаныя 1196 чалавек. Апошнім часам агульная іх колькасць істотна не расце і нават часам змяншаецца. Але гэта не таму, што рэпрэсіі ў Беларусі меншаюць, — проста паралельна з новымі выпадкамі зняволення па крымінальных справах ідзе працэс вызвалення тых асуджаных, хто цалкам адбыў свой тэрмін. Некаторых вызваляюць і па памілаваннях, хоць на іх месца няспынна набіраюць новых вязняў. Таксама суды некаторым прысуджаюць «хатнюю хімію», пасля чаго чалавек выходзіць з турэмных сцен, таму больш не лічыцца вязнем.

Варта таксама ўлічваць, што ў статыстыку ўваходзяць далёка не ўсе, хто знаходзіцца ў зняволенні з палітычных прычын, рэальная колькасць беларускіх палітвязняў большая. Пра некаторых праваабаронцам проста нічога не вядома.

Чытайце таксама:

У Беларусі 15 новых палітвязняў

У Варшаве пройдзе фэст для былых палітвязняў

Байсол: Сродкі з экстраннага збору будуць выплачаныя палітвязням цалкам

У Магілёве затрымалі брата палітвязня Чавусава

Каментары да артыкула