БЕЛ Ł РУС

Групу берасцейцаў асудзілі за раздрабненне бізнэсу

23.09.2025 / 15:41

Nashaniva.com

Суд у Брэсце пакараў чатырох мясцовых жыхароў па справе аб ухіленні ад падаткаў у асабліва буйных памерах. Па версіі пракуратуры, яны карысталіся схемай «раздрабнення бізнэсу» — дзялілі дзейнасць на некалькі фірмаў, каб плаціць менш падаткаў.

Гаворка ішла пра міжнародныя перавозкі і працу ў сферы грамадскага харчавання. У выніку дзяржава не атрымала больш за 3,6 мільёна рублёў падаткаў, частку з якіх потым усё ж вярнулі.

50‑гадовага жыхара Брэста прыгаварылі да 5 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Ён таксама мусіць заплаціць штраф у 210 тысяч рублёў і на 5 гадоў пазбаўлены права займаць кіраўнічыя пасады.

Трое іншых фігурантаў справы атрымалі пакаранне ў выглядзе «хатняй хіміі» (абмежаванне волі без накіравання ў калонію) ад 2 да 2,5 гадоў і буйныя штрафы — ад 168 да 210 тысяч рублёў.

Згодна з амністыяй, асноўнае пакаранне ўсім скарацілі на год. 

Чытайце таксама:

Расследавальнікі знайшлі дубайскага кашалька Лукашэнкі, які пабудаваў бізнэс-імперыю ў Літве і застаўся па-за санкцыямі

Мільянер Варабей атрымаў права на забудову цэнтра Мінска — узамен за дарагую клініку для Лукашэнкі

Што народ думае пра «Малочную справу»? Вось выказванні людзей

Каментары да артыкула